Усе навіны

У зборнай Бразіліі чакалі, што сербы будуць спрабаваць траўміраваць Нэймара і Вінісіуса

27 лістапада 2022, 15:31

У вінгера зборнай Бразіліі Нэймара ёсць шанцы згуляць супраць Камеруна на ЧС-2022, але гэтая верагоднасць пад вельмі вялікім пытаннем, паведамляе Marca.

Ён дакладна не згуляе супраць Швейцарыі 28 лістапада, а сустрэча з камерунцамі – 2 снежня. Чакаецца, што Нэймар зможа аднавіцца ў плэй-оф, калі бразільцы кваліфікуюцца.

У зборнай Бразіліі чакалі, што гульцы зборнай Сербіі будуць шмат фаліць супраць Нэймара і Вінісіуса са спробамі вывесці іх з гульні. У матчы было 9 фолаў на Нэймары, пасля чаго яго замянілі з-за траўмы.