Усе навіны

Месі блізкі да падпісання пагаднення з «Інтэрам» Маямі (The Times)

27 лістапада 2022, 20:07

Нападаючы «ПСЖ» і зборнай Аргентыны Ліянэль Месі блізкі да падпісання пагаднення з «Інтэрам» Маямі, паведамляе The Times.

Паводле інфармацыі крыніцы, 35-гадовы аргенцінец можа далучыцца да клуба Дэвіда Бэкхэма ў канцы еўрапейскага сезона. Тады Месі атрымае статус вольнага агента.

У такім выпадку Ліянэль стане самым высокааплатным гульцом у МЛС. Чакаецца, што бакі канчаткова дамовяцца аб супрацоўніцтве пасля ЧС-2022.

Акрамя яго, «Інтэр» таксама зацікаўлены ў запрашэнні Сеска Фабрэгаса і Луіса Суарэса.

Статыстыка Месі ў бягучым сезоне тут.