Усе навіны

Расійскі футбольны саюз на наступным пасяджэнні выканкама разгледзіць пытанне аб пераходзе ў Азіяцкую канфедэрацыю футбола

27 лістапада 2022, 20:19
5

Прэзідэнт РФС Аляксандр Дзюкаў анансаваў абмеркаванне пераходу ў Азіяцкую футбольную канфедэрацыю.

«Яшчэ некалькі месяцаў таму я казаў, што Азія – гэта заўчасна. Але зараз гэта тая магчымасць, якую мы павінны разгледзець. Думаю, што мы яе разгледзім на выканкаме. Не ўпэўнены, што будзе прынятае рашэнне, але сітуацыя патрабуе абмеркавання.

Я яшчэ не размаўляў аб гэтым з прадстаўнікамі Азіі, таму што ёсць УЕФА, яны лічаць нас чальцом еўрапейскай сям'і. Нашае супрацоўніцтва працягваецца. Мы рэалізуем усе праграмы.

З нашага боку было б брыдка пачынаць перамовы праз іх галовы», – заявіў Дзюкаў.

Нагадаем, што УЕФА адхіліла прадстаўнікоў Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.