Усе навіны

Нойер паўтарыў рэкорд Майера і Тафарэля па колькасці матчаў на ЧС сярод галкіпераў

27 лістапада 2022, 23:30

У 2-м туры ЧС-2022 зборная Германіі сустракаецца з Іспаніяй.

На 67-й хвіліне Іспанія вядзе з лікам 1:0.

У стартавым складзе немцаў на гэтую гульню выйшаў галкіпер Мануэль Нойер, для якога гэты матч стаў 18-м на чэмпіянатах свету.

Такім чынам, ён паўтарыў рэкорды немца Зэпа Маера і бразільца Клаўдыё Тафарэля.

У найбліжэйшай гульні супраць Коста-Рыкі, якая адбудзецца ў чацвер, 1 снежня, 36-гадовы Нойер можа стаць аднаасобным лідарам па колькасці матчаў на чэмпіянаце свету сярод галкіпераў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com