Усе навіны

Марата зраўняўся з Ера па галах за зборную Іспаніі, яны падзяляюць 5-е месца ў спісе бамбардзіраў.

28 лістапада 2022, 00:03

Нападаючы зборнай Іспаніі Альвара Марата адкрыў лік у матчы супраць Германіі (1:1) на ЧС-2022.

Форвард з'явіўся на полі на 54-й хвіліне, а забітым мячом вызначыўся на 62-й. У першым туры супраць Коста-Рыкі Марата таксама вызначыўся пасля выхаду на змену.

Увогуле ў актыве Альвары 29 галоў у складзе нацыянальнай каманды ў 59 гульнях. Ён зраўняўся з Фернанда Ера і падзяляе з ім 5-ю пазіцыю ў спісе лепшых бамбардзіраў зборнай.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com