Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Бахар мінскае «Дынама» пакіне. Ён усё ж атрымаў бан за справы 2020 года»

28 лістапада 2022, 10:47
2

Журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся інфармацыяй аб будучыні нападаючага мінскага «Дынама» Івана Бахара.

Нагадаем, што пасля выбараў 2020 года, нягледзячы на публічнае маўчанне супраць гвалту, Бахар у сацыяльных сетках падтрымліваў пратэстны рух, аднак пазней падпісаў праўладны ліст.

– Інсайдзік вам падкіну. Не буду сцвярджаць, бо я не правяраў, але Іван Бахар мінскае «Дынама» пакіне. У яго, па-першае, сканчаецца кантракт, а па-другое, з ім, як мне вядома, з ім ужо кантактуюць агенты, каб перабрацца ў нейкі з еўрапейскіх чэмпіянатаў, мусіць, не топавых, а сціплых.

І самае галоўнае, чаму з ім кантактуюць. Бо атрымаў ён усё ж за справы 2020 года бан. Калі гэта скончыцца, я не ведаю. Але вось далятае Іван Бахар, быццам бы, у гэтую кагорту тых, хто атрымаў. Таму яму трэба ехаць з Беларусі. Тое, што я чуў, – распавёў Хадасевіч на сваім YouTube-канале.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com