Усе навіны

Уладзімір Базанаў: «Мы змагаліся за захаванне фінансавання беларускага футбола. І тут мы з вамі перамаглі»

28 лістапада 2022, 19:33
3

Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў на цырымоніі закрыцця футбольнага сезона назваў перамогай адсутнасць адхілення беларускіх каманд ад міжнародных спаборніцтваў УЕФА і ФІФА.

– Мы, не пабаюся гэтага слова, змагаліся за захаванне права ўдзельнічаць нашым камандам у міжнародных спаборніцтвах. За захаванне права заставацца паўнапраўнымі членамі міжнародных футбольных арганізацый. І галоўнае, за захаванне фінансавання беларускага футбола. І тут мы з вамі перамаглі, – сказаў Базанаў.

Беларускія каманды не адхілены УЕФА ад удзелу ў міжнародных матчах, аднак хатнія сустрэчы вымушаны праводзіць на нейтральных палях і без гледачоў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.