Усе навіны

Паўлу Бенту выдалілі ў матчы Паўднёвай Карэі з Ганай. Ён – адзіны коуч, які атрымліваў карткі на ЧС-2022.

28 лістапада 2022, 19:53

Галоўны трэнер Паўднёвай Карэі Паўлу Бенту атрымаў прамую чырвоную картку ў кампенсаваны час матчу ЧС-2022 супраць Ганы (2:3).

53-гадовы партугалец – адзіны трэнер на бягучым чэмпіянаце свету, якому паказвалі карткі.

У гульні з Уругваем ён атрымаў папярэджанне.

У апошнім матчы групавога этапа Паўднёвая Карэя згуляе з Партугаліяй. Каманда мае 1 ачко пасля 2 тураў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com