Усе навіны

Табула названы лепшым каментатарам сезона-2022

28 лістапада 2022, 20:05

Беларускі каментатар Яўген Табула прызнаны лепшым каментатарам футбольнага сезона-2022.

Ураджэнец Рэчыцы працуе на тэлеканале «Беларусь 5».

Узнагароду пераможцу на цырымоніі закрыцця сезона «Зорны мяч» уручыў кіраўнік тэлеканала Павел Булацкі.

Галасаванне праходзіла ў афіцыйнай групе АБФФ. За Табулу прагаласавалі 251 чалавек (30 працэнтаў).

Акрамя яго, у шорт-ліст былі ўключаны Ілля Бакай, Павел Быкаў, Аляксей Кунаш, Фёдар Прошкін, Генадзь Салавей, Сяргей Фамінскі, Даніл Дыдко.