Усе навіны

Аньелі, Недвед і ўвесь савет дырэктараў «Ювентуса» падалі ў адстаўку (Фабрыцыа Рамана)

29 лістапада 2022, 00:12

Прэзідэнт «Ювентуса» Андрэа Аньелі, віцэ-прэзідэнт Павел Недвед і ўвесь савет дырэктараў «Ювентуса» вырашылі падаць у адстаўку, паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Таксама паведамляецца, што рашэнне пра новы склад савета дырэктараў і новай структуры клуба будзе прынятае ў бліжэйшыя месяцы.

Афіцыйны сайт «Юве» пакуль не пацвярджае гэтую інфармацыю. 46-гадовы Андрэа Аньелі быў прэзідэнтам клуба з 2010 года. За гэты час каманда 9 разоў выйграла чэмпіянат Італіі і двойчы гуляла ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

50-гадовы Павел Недвед увайшоў у савет дырэктараў клуба ў 2010 годзе, а ў 2015 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам. Недвед – былы гулец «Юве», уладальнік «Залатога мяча» 2003 года.

«Ювентус» займае трэцяе месца ў серыі А – 31 ачко ў 15 матчах. Таксама каманда стала трэцяй у сваёй групе Лігі чэмпіёнаў і вылецела з турніра.