Усе навіны

Радзькоў пра званне лепшага трэнера ЧБ: «Асобная падзяка Юрэвічу. Гэта цалкам яго заслуга»

29 лістапада 2022, 08:34
1

Галоўны трэнер «Іслачы» Арцём Радзькоў пракаментаваў заваяванне звання лепшага трэнера чэмпіянату Беларусі па выніках сезона-2022.

«У першую чаргу хачу падзякаваць футбалістам сваёй каманды, свайму трэнерскаму штабу, кіраўніцтву, заснавальнікам клуба. Гэтая ўзнагарода – вынік нашай агульнай працы.

Асобная падзяка асабіста ад мяне, і я лічу, што гэта поўнасцю яго заслуга. Анатолю Іванавічу Юрэвічу я хачу асобна падзякаваць», – сказаў Радзькоў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com