Усе навіны

Лукаку спыніў вялікую сварку Азара, Вертангена і дэ Бруйнэ ў размяшчэнні зборнай Бельгіі

29 лістапада 2022, 09:38

У панядзелак, 28 лістапада, зборная Бельгіі правяла «крызісную сустрэчу» каманды, паведамляе RTL info са спасылкай на выданне l'Equipe.

Адзначаецца, што ў камандзе пакуль не вельмі добрая атмасфера, а футбалісты да нядаўніх часоў хавалі сваю варожасць і адсутнасць жадання. Дэ Бруйнэ не размаўляе з Куртуа, Эдэн Азар – з Трасардам, таксама не вельмі добрыя адносіны паміж Лукаку і Батшуаі.

Акрамя таго, паведамляецца, што 27 лістапада, адбылася вялікая сварка паміж Дэ Бруйнэ, Эдэнам Азарам і Вертангенам, у якую ўмяшаўся Лукаку і спыніў яе.

1 снежня Бельгія згуляе супраць Харватыі. У выпадку перамогі «чырвоныя д'яблы» забяспечаць сабе месца ў 1/8 фіналу ЧС-2022.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com