Усе навіны

Хвашчынскі: «Трэніравацца з Верамко і Карніленкам было шчасцем»

29 лістапада 2022, 14:30

Нападаючага «Мінска» Уладзіміра Хвашчынскага назвалі найлепшым футбалістам Беларусі ў сезоне-2022. У інтэрвʼю «Прэсболу» ён падзяліўся ўражаннямі ад запрашэння ў зборную Беларусі.

— Гэта выдатна. Першы раз трапіў туды [у зборную Беларусі] дзевяць гадоў таму. Малады быў зусім. Заходжу ў распранальню, а там такія монстры, як Верамко і Карніленка. Трэніравацца з імі было шчасцем, а не тое, што выходзіць побач у адным складзе. Цяпер усё інакш. Я адзін з самых вопытных у камандзе, шмат што пабачыў на сваім вяку.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com