Усе навіны

Крыштыяну Раналду: «Мы ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету. Наша мара ўсё яшчэ жывая»

29 лістапада 2022, 14:57

Нападаючы зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду пракаментаваў перамогу над Уругваем (2:0) у 2-м туры ЧС-2022.

«Мы ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету! Добрая праца, каманда!

Мы прадэманстравалі сваю сілу і якасць супраць саперніка са значнымі дасягненнямі. Наперад! Мы ў барацьбе, і наша мара ўсё яшчэ жывая. Наперад, Партугалія! – напісаў Раналду.

Нагадаем, што каманда Фернанду Сантуша датэрмінова забяспечыла сабе месца ў плэй-оф. У апошнім туры партугальцы сустрэнуцца з Паўднёвай Карэяй.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com