Усе навіны

«Шахцёр» могуць пакінуць Ахмедзі, Паліцевіч, Падстрэлаў і Шатара (Татур)

29 лістапада 2022, 17:52

Футбaлiсты «Шахцёра» Валон Ахмедзi, Сяргей Палiцевiч, Дзмiтрый Падстрэлaў, а таксама Мiлаш Шатара могуць пакінуць каманду.

Пра гэта паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур.

Раней склад чэмпіёнаў краіны пакінуў Нікола Анціч. Таксама высокая верагоднасць сыходу Ігара Іванавіча.

Ахмедзі ў 23 матчах сезона вызначыўся адным мячом.

Паліцевіч правёў 22 гульні, забіў 4 разы і па выніках сезона прызнаны лепшым абаронцам лігі.

Падстрэлаў у 26 паядынках вызначыўся пяццю мячамі.

Шатара правёў 14 матчаў, аднойчы забіў.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com