Усе навіны

Драгун пра зборную: «Не магу ставіцца «прайгралі – і хер з ім». Канчаткова падкасіла гісторыя з «каронай» перад плэй-оф Лiгi нацый»

29 лістапада 2022, 18:46
2

Паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун падзяліўся меркаваннем аб зборнай Беларусі.

Драгун перастаў выклікацца ў нацыянальную каманду ў 2020 годзе.

– Гледзячы на ​​каманду, ловіш сябе на думцы, што мог бы яшчэ быць у яе складзе на полі?

– Бачачы, як гуляюць, – мог бы. Але мне не хочацца. Гэтыя засмучэнні, перажыванні яшчэ і наконт зборнай. Я чалавек адказны, не магу ставіцца так, што прайгралі – і хер з ім. Мне зараз стрэс не патрэбны.

Канчаткова, напэўна, падкасіла гісторыя з «каронай» перад матчам з грузінамі ў 2020-м, калі мяне не ўзялі, – сказаў Драгун.

Нагадаем, у кастрычніку 2020-га Міхаіл Мархель заявіў, што Драгун не выкліканы ў зборную Беларусі з-за каранавіруса ў футбаліста.

У гэты ж дзень з'явіўся здымак, дзе Драгун трэніруецца ў агульнай групе БАТЭ.

Па інфармацыі Tribuna.com, невыклік футбаліста ў зборную звязаны з яго палітычнай пазіцыяй.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com