Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Бачараў і Кудравец – два найлепшыя гульцы БАТЭ. Валера робіць усё, каб Андрэй адбіваў не дзесяць мячоў, а тры»

29 лістапада 2022, 19:46

Капітан БАТЭ Станіслаў Драгун падзяліўся меркаваннем аб кадравай палітыцы клуба.

Дзве галоўныя прэтэнзіі да БАТЭ як ды клуба ў сезоне-2022: кароткая лаўка запасных і правальная селекцыя. Што скажаш на гэты конт?

– А што тут казаць, калі гэта факт. Як з ім паспрачаешся? Усё пра гэта казалі, мы ўнутры каманды - таксама. Што ў нас разам з запасам 13-14 чалавек, якія гатовы канкурыраваць з «Шахцёрам». А якая лаўка ў Салігорску - дзве каманды. Потым мы прадаём Вілюмсана і Саню Філіповіча. Бяром на замену Арашкевічу і Сотнікава. Таленавітыя гульцы, але гэта таксама далягляд. Ярык наогул вельмі падыходзіць па стылі БАТЭ: увесь час актыўны, прэ ў атаку. Але гэта не тут і зараз, праз год ці два ён будзе фігурай. А зараз цяжка было на нешта разлічваць.

- Як можна было тады апошнія два гады ставіць «залатую задачу» і, груба кажучы, так абыходзіцца са складам?

- Пытанне зусім не па адрасе. Я ўсё разумею. У мяне добрыя адносіны з Андрэем Анатольевічам Капскім. Мы часам дыскутуем на гэтую тэму. Ён таксама разумее гэта. Але ўсё роўна трэба нешта рабіць. Возьмем Валеру Бачарава, які правёў выдатны сезон. Для мяне гэта адно з галоўных адкрыццяў у БАТЭ. Мінулай зімой двух трэніровак хапіла, каб разглядзець топавага футбаліста, які будзе стылеўтваральным у БАТЭ. Калі не з'едзе. Я б зараз на месцы ўмоўных клубаў РПЛ з сярэдзіны табліцы, рабіў прапанову. А дзе ён быў да гэтага? Правёў добры сезон у арэндзе ў «Слуцку». І вось вярнуўся. Значыць, можна ж неяк гульцоў знайсці.

Бачароў, насамрэч, і Кудравец – два найлепшыя гульцы БАТЭ ў гэтым сезоне. Ён рабіў вельмі вялікі аб'ём працы. Я бачу, як ён працуе на трэніроўках. Так, з Кудрай - там сэйвы эфектныя, плюс сам ён ураджэнец Барысава - прыгожая гісторыя. Але побач ёсць араты Валера Бачэраў, які незаўважны, але робіць усё, каб Кудравец адбіваў не дзесяць мячоў, а тры. Андрэй, само сабой, таксама заслужыў шмат добрых слоў гульнёй.

Добра памятаю той матч, калі ён дэбютаваў. Чычкан зламаўся на размінцы. Андруха – гэта прыклад для ўсіх, як трэба чапляцца за свой шанец. А мог у першай ці другой гульні яго проста пахерыць, і ніхто б зараз не чуў пра Кудраўца. Чалавек сапраўды аддаецца працаваць. Гавораць, што ён, як тыгр. Гэта праўда: кідаецца на гэтыя мячы, скача. Вось прыклад, як маладыя павінны чакаць свайго шанцу і чапляцца за яго. Прайшло ўсяго паўтара гады з дэбюту – і сёння, я ўжо ведаю, ён едзе атрымліваць статуэтку лепшаму брамніку краіны, выклікаецца ў нацыянальную зборную, атрымлівае прапановы з-за мяжы.

А ёсць іншыя прыклады – калі моладзь ходзіць і плача: мне не даюць шанцу, таго, іншага. Так і застаюцца тыя, што ходзяць і плачуць, – лічыць Драгун.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com