Усе навіны

Ван Гал не прайграў ні аднаго матчу на ЧС у асноўны час, у яго рэкордны паказчык

29 лістапада 2022, 22:56

Зборная Нідэрландаў перамагла Катар у заключным матчы групы А ЧС-2022 – 2:0. Гэтая сустрэча стала для спецыяліста ўжо дзясятай на чэмпіянатах свету, у яго яшчэ не было паражэнняў у асноўны час – 7 перамог і 3 нічыіх (у 2014-м ён саступіў Аргенціне ў паўфінале ў серыі пенальці). Гэта рэкорд турніру. У 1/8 фіналу нідэрландцаў сустрэнуцца з камандай з другога месца групы В. Сапернік вызначыцца па выніках сённяшніх матчаў.