Усе навіны

Вайцюхоўскі застанецца ў «Віцебску»

29 лістапада 2022, 23:11

Дырэктар «Віцебску» Мікалай Вайцюхоўскі аб'явіў, што застанецца ў камандзе.

Раней паведамлялася, што функцыянер пакіне «паўночнікаў».

Нагадаем, што па выніках мінулага сезона «Віцебск» вылецеў з вышэйшай лігі і ў наступным годзе выступіць у першай лізе.

– Інакш будзе перад Паўлавым (новым галоўным трэнерам каманды – Tribuna.com) непрыгожа. Калі я падпісваў з ім кантракт, значыць буду з ім працаваць.

– Чуткі былі.

– Цяпер, напэўна, людзям нецікава будзе. Нехта нешта выдумляе. Значыць, камусьці трэба, – сказаў Вайцюхоўскі.