Усе навіны

Стэфані Фраппар стане першай жанчынай, якая будзе працаваць галоўным арбітрам на матчы мужчынскага ЧС

30 лістапада 2022, 08:19

ФІФА аб'явіла, што францужанка Стэфані Фраппар прызначана галоўным арбітрам на матч 3-га тура чэмпіянату свету паміж Германіяй і Коста-Рыкай.

Такім чынам, яна стане першай жанчынай, якая будзе галоўным арбітрам на матчы мужчынскага ЧС.

Да гэтага яна стала першай жанчынай-арбітрам на матчы чэмпіянату свету, адпрацаваўшы 4-м суддзёй на гульні Польшчы і Мексікі (0:0).

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com