Усе навіны

Старшыня «Мінска» Васілевіч пра сыход Скрыпчанкі: «Беларускі футбол ад гэтага выйграе»

30 лістапада 2022, 09:13

Старшыня ФК «Мінск» Андрэй Васілевіч пракаментаваў пераход трэнера Вадзіма Скрыпчанкі ў мінскае «Дынама».

— Канешне, такога вялікага прафесіянала як Вадзім Віктаравіч складана адпускаць. Бо не сакрэт, што на ім трымалася нашая каманда. І той вынік, якога мы дасягнулі шмат у чым дзякуючы яму.

Не спісваю са рахункаў і заслугу хлапцоў. Але гэта спорт, гэта жыццё.

Я заўсёды, калі людзі развіваюцца, ідуць наперад. Я лічу, гэтая якасць і крок наперад для Вадзіма Віктаравіча.

І расставацца было сумна. Але ў той жа час была радасць вызначаная ўнутры. Бо чалавек рухаецца наперад. І я думаю, што нягледзячы на тое, што мы страцілі добрага трэнера, беларускі футбол ад гэтага выйграе, — сказаў Васілевіч.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com