Усе навіны

Шкурын заплаціць грашовы штраф і выбачыцца перад заўзятарамі «Макабі» Петах-Ціква

30 лістапада 2022, 22:01

Адбылося пасяджэнне дысцыплінарнай камісіі па справе беларускага форварда Іллі Шкурына, які выступае за «Макабі» з Петах-Ціквы.

Камісія пастанавіла, што Шкурын і яго аднаклубнік Дані Амос павінны будуць на дваіх выплаціць 3000 шэкелей, што раўняецца прыкладна 900-м доларам. Таксама каманда правядзе сустрэчу з заўзятарамі, на якой Ілля прынясе выбачэнні прыхільнікам.

Нагадаем, што пасля матчу супраць «Агудата» Ілля Шкурын уступіў у канфлікт з адным з заўзятараў «Макабі».

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com