Усе навіны

Месі пабіў рэкорд Марадоны па колькасці матчаў на ЧС у складзе зборнай Аргенціны

1 снежня 2022, 08:09

Матч супраць Польшчы ў трэцім туры ЧС-2022 стаў для капітана зборнай Аргенціны Ліянэля Месі 22-м на чэмпіянатах свету.

Такім чынам, нападаючы «ПСЖ» пабіў рэкорд Дыега Марадоны па колькасці гульняў на турніры ў складзе нацыянальнай каманды.

На рахунку Ліянэля 9 галоў у гэтых сустрэчах.

Увогуле больш матчаў, чым Месі, на ЧС правялі Паола Мальдзіні (23), Міраслаў Клозэ (24) і Лотар Матэус (25).

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com