Усе навіны

Мексіка ўпершыню з 1978 года не выйшла з групы ЧС

1 снежня 2022, 09:10

Зборная Мексікі абгуляла Саудаўскую Аравію (2:1) у заключным матчы групы С ЧС-2022, але пакінула турнір з-за горшай розніцы галоў, чым у Польшчы.

Такім чынам, мексіканцы ўпершыню з 1978 года не змаглі пераадолець групавую стадыю турніру. З таго часу каманда не прапускала плэй-оф ЧС, акрамя выпадку ў 1990 годзе, калі Мексіку не дапусцілі да спаборніцтваў з-за парушэння рэгламенту на юнацкім першынстве.

Найлепшымі вынікамі краіны на чэмпіянатах свету з'яўляюцца два чвэрцьфіналы – у 1970 і 1986 гадах.