Усе навіны

Іранскія сілавікі забілі мужчыну, які святкаваў паражэнне зборнай краіны ў матчы з ЗША

1 снежня 2022, 16:34

У Іране сілавікі забілі мужчыну за святкаванне перамогі зборнай ЗША над Іранам (1:0) на ЧС-2022.

Як паведамляе BBC са спасылкай на Iran Human Rights, 27-гадовы Мехран Самак быў забіты за тое, што пасігналіў са свайго аўтамабіля ў гонар перамогі амерыканцаў. Гэта адбылося падчас антыўрадавых пратэстаў у горадзе Бэндэр-Энзэлі. Самак быў не адзіны, хто публічна радаваўся паразы іранцаў.

Таксама ў сацсетках апублікаванае відэа, як жыхары Ірана ў розных гарадах адзначаюць менавіта перамогу зборнай ЗША. Частка іранцаў успрыняла як здраду, што футбалісты спявалі гімн краіны, хоць не рабілі гэтага перад гульнёй з Англіяй. Паведамлялася, што гульцы зрабілі гэта з-за ціску ўладаў Ірана.

Раней паведамлялася, што футбалісты не спявалі гімн, пратэстуючы супраць парушэнняў правоў чалавека ў краіне.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com