Усе навіны

Хвашчынскі можа працягнуць кар'еру ў Д2 Расіі («ФНЛ с Ильeвым»)

1 снежня 2022, 19:55
1

Найлепшы футбаліст Беларусі-2022 Уладзімір Хвашчынскі, які 1 снежня пакінуў «Мінск», можа прадоўжыць кар'еру ў Д2 Расіі.

Як паведамляе тэлеграм-канал «ФНЛ с Ильeвым», у паслугах 32-гадовага форварда зацікаўлены «Шыннік» і «Волга».

Зрэшты, зазначаецца, што перамовы з футбалістам пакуль не вяліся.

Хвашчынскі забіў 20 мячоў у 27 сустрэчах.

«Шыннік» займае 9-е месца, «Волга» перадапошняе, 17-е.