Усе навіны

У другі раз у гісторыі ў плэй-оф ЧС выйшлі дзве афрыканскія зборныя

1 снежня 2022, 20:48

Зборная Марока ў завяршальным матчы групавога этапу ЧС – 2022 абыграла Канаду – 2:1.

Мараканцы набралі 7 ачкоў у групе F і выйшлі ў 1/8 фіналу турніру.

Раней месца ў плэй-оф сабе гарантавала Зборная Сенегала.

Толькі другі раз у гісторыі адразу дзве афрыканскія зборныя згуляюць у плэй-оф ЧС. Упершыню гэта адбылося на ЧС-2014, калі на гэтай стадыі гулялі Алжыр і Нігерыя.

Акрамя гэтага, Марока – першая з 1998 года Афрыканская зборная, якая выйшла ў плэй-оф з першага месца ў групе. На ЧС-1998 гэта ўдалося Нігерыі.