Усе навіны

Чэслаў Міхневіч: «Усе ўяўляюць сабе фінал Францыя – Бразілія, але спачатку ім давядзецца перамагчы Польшчу»

1 снежня 2022, 22:06
4

Галоўны трэнер зборнай Польшчы Чэслаў Міхневіч падзяліўся чаканнямі ад матча 1/8 фіналу супраць Францыі на ЧС-2022.

«Францыя – вельмі моцная зборная, яны былі чэмпіёнамі свету, у іх ёсць пакаленне фантастычных гульцоў. Яны гуляюць вельмі добра, валодаюць шматлікімі тэхнічнымі і фізічнымі якасцямі.

Мы паспрабуем стварыць ім праблемы. Усе ўяўляюць сабе фінал Францыя – Бразілія, але спачатку ім давядзецца перамагчы Польшчу», – сказаў Міхневіч.

Матч адбудзецца 4 лістапада.

Паказаць яшчэ 4