Усе навіны

Ноер пабіў рэкорд чэмпіянатаў свету па колькасці матчаў сярод брамнікаў

1 снежня 2022, 23:07
1

Капітан зборнай Германіі Мануэль Ноер усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў свету.

Матч ЧС-2022 супраць Коста-Рыкі стаў для яго 19-м на чэмпіянатах свету. Ён пабіў рэкорд немца Зепа Маера і бразільца Клаўдыё Тафарэла – гэтыя брамнікі правялі на ЧС па 18 сустрэч.

Для Ноера гэты матч з'яўляецца 117-м у складзе зборнай Германіі.