Усе навіны

Жукоўскі працягне працу ў «Атырау» ў сезоне-2023 (Кажахмет)

2 снежня 2022, 11:58

Казахстанскі журналіст Айдын Кажахмет у сваім Telegram-канале падзяліўся інфармацыяй, што Віталь Жукоўскі працягне працу ў «Атырау» у сезоне 2023 года.

«Кіраўніцтва клуба і трэнер задаволены супрацоўніцтвам. І маюць намер палепшыць вынікі каманды ў наступным сезоне», – напісаў журналіст.

Нагадаем, што «Атырау» Жукоўскага скончыў сезон на 11-м з 14 месцаў у чэмпіянаце Казахстана. Пры гэтым каманда беларускага спецыяліста не выйгравала ў апошніх 7 турах.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com