Усе навіны

Томас Мюлер: «Калі гэта быў мой апошні матч за Германію – хачу сказаць фанам, што гэта было вялікае задавальненне»

2 снежня 2022, 13:50

Паўабаронца зборнай Германіі Томас Мюлер пракаментаваў вылет з ЧС-2022.

«Гэта абсалютная катастрофа! Не ведаю, як быць далей. Калі гэта была мая апошняя гульня, я хацеў бы сказаць некалькі слоў нямецкім футбольным фанатам. Гэта было вялікае задавальненне, дарагія людзі. У нас былі выдатныя моманты. Я спрабаваў гуляць з сэрцам у кожным матчы.

Я заўсёды выкладаўся максімальна. Часам з-за маіх дзеянняў былі слёзы радасці, часам у гледачоў таксама з'яўляўся боль у тварах. Нават калі мне не ўсе дзеянні ўдаваліся, я рабіў гэта з любоўю», – сказаў Мюлер.