Усе навіны

Жаночая «Ворскла» выйграла Кубак Украіны. Аналітыкам у камандзе працуе беларус Сіняк

2 снежня 2022, 14:36

Жаночая «Ворскла» стала ўладальнікам Кубка Украіны па футболе, у фінале абгуляўшы «Колас» (2:0).

У складзе пераможцаў працуе беларускі журналіст Дзмiтрый Сіняк. Ён займае пасаду кіраўніка комплекснай навуковай групы – аналітыка каманды.

Адзначым, Сіняк з'яўляецца падпісантам ліста за сумленныя выбары і супраць гвалту.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com