Усе навіны

Скаўты «Рэала» будуць сачыць за Бруну на ЧС-2022

2 снежня 2022, 14:56

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Партугаліі Бруну Фернандэш патрапіў у сферу інтарэсаў «Рэала», паведамляе Mundo Deportivo.

Паводле інфармацыі крыніцы, скаўты мадрыдскага клуба будуць сачыць за гульнёй 28-гадовага футбаліста ў матчах ЧС-2022. У Іспаніі былі ўражаныя яго выступамі ў двух стартавых турах, у якіх ён вызначыўся 2 галамі і 2 асістамі.

«Рэал» раней ужо быў зацікаўлены ў падпісанні партугальца, калі ён гуляў за «Спортынг».

Дзеючы кантракт Бруна з «МЮ» заканчваецца ў 2026 годзе. Адзначаецца, што манкуніянцы не маюць намеру прадаваць свайго віцэ-капітана. Яго статыстыка ў бягучым сезоне тут.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com