Усе навіны

Экс-трэнер дзяржынскага «Арсенала» Кірыльчык узначаліць «Энергетык-БДУ» («Футбол Беларусi»)

2 снежня 2022, 18:27
2

Беларускі спецыяліст Павел Кiрыльчык узначаліць футбольны клуб «Энергетык-БДУ».

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Футбол Беларусi».

2 снежня стала вядома, што 41-гадовы трэнер пакінуў дзяржынскі «Арсенал». Раней клуб саступіў па суме двух пераходных матчаў «Макслайну» права гуляць у вышэйшай лізе, і ў наступным сезоне выступіць у першай лізе.

Кірыльчык быў у «Арсенале» з моманту заснавання клуба ў 2019-м годзе як гулец і першы капітан. А з верасня 2020 года, пасля сыходу Сяргея Ясковіча, як галоўны трэнер.

Пад кіраўніцтвам Кірыльчыка «Арсенал» выйграў першую лігу ў сезоне-2021, пасля чаго выйшаў у вышэйшую лігу, а таксама дайшоў да 1/4 фіналу Кубка Беларусі-2020/2021.

«Энергетык-БДУ» у сезоне-2022 заняў другое месца ў вышэйшай лізе.

Як паведамляюць СМІ, галоўны трэнер каманды Павел Раднёнак можа ўзначаліць «Днепр» (Д2).

«Энергетык-БДУ» выйдзе з адпачынку і пачне падрыхтоўку да новага сезона 8 снежня.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com