Усе навіны

Капскі пра бронзу БАТЭ: «Раней срэбра было ўпушчаным золатам. Але зараз каманда, без перабольшання, заваявала медалі»

3 снежня 2022, 00:23

Кіраўнік БАТЭ Андрэй Капскі падчас цырымоніі ўручэння камандзе бронзавых медалёў звярнуўся да балельшчыкаў каманды.

– БАТЭ – не адзінаццаць чалавек на полі. БАТЭ – вялікая колькасць людзей, якія арганізоўваюць матчы, падтрымліваюць каманду, дапамагаюць ёй. Дзякуй, што вы тут.

У сезоны пасля 2018 года, калі не стала нашага дарагога і любімага Анатоля Анатольевіча, у нас былі сярэбраныя медалі з прысмакам горычы. Па сутнасці, срэбра – гэта было ўпушчанае золата.

Але зараз у вострай барацьбе каманда, без перабольшання, заваявала медалі – дзякуючы яе настрою, характару, жаданню. І калі з такім жаданнем мы працягнем працаваць далей, то, вядома, усё выльецца ў больш значныя поспехі і новыя дасягненні не толькі на ўнутранай арэне, але і на міжнароднай, – сказаў Капскі.