Усе навіны

Варатар Камеруна Эпасі – лепшы гулец матчу з Бразіліяй

3 снежня 2022, 08:20

Галкіпер Дэвіс Эпасі атрымаў званне лепшага гульца матчу КамерунБразілія (1:0) у 3-м туры ЧС-2022.

«Мы пакутавалі ўсе разам, таму гэта (указвае на статуэтку – заўв. Tribuna.com) не для мяне, а для ўсёй каманды.

Цяжка сказаць, але я аддаў бы гэты прыз майму цэнтральнаму абаронцу Энца Эбосу, сёння ён правёў вельмі моцную гульню», – сказаў брамнік Камеруна Эпасі.

Эпасі зрабіў 7 сэйваў у матчы з Бразіліяй.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com