Усе навіны

Гурэнка пра VAR: «Губляецца дух гульні. Калі на дзясятым паўторы бачаць нешта, наўрад ці гэта справядлівае рашэнне»

3 снежня 2022, 13:03

Беларускі трэнер Сяргей Гурэнка пракаментаваў, што яму запомнілася на чэмпіянаце свету ў Катары.

– Чым ужо запомніўся мундыяль?

– Ужываннем сістэмы VAR. Гэта першы ў гісторыі чэмпіянат свету, на якім суддзям дапамагае тэхніка. (на самой справе VAR выкарыстоўвалі і на ЧС-2018 – заўв. Tribuna.com)

– І як вам навінка?

– У мяне больш пытанняў, чым адказаў. Па-мойму, губляецца дух гульні, яе разуменне. Калі на дзясятым паўторы бачаць нешта ў барацьбе за пазіцыю або за мяч і прызначаецца пенальці, зусім не ўнікаючы ў сутнасць таго, што адбывалася ў эпізодзе, то наўрад ці гэта справядлівае рашэнне. Або калі фіксуецца міліметровыя становішча «па-за гульнёй», калі рука або галава гульца, які атакуе, бліжэй да брамы суперніка. Абсурд, – сказаў Гурэнка.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com