Усе навіны

Луіс Суарэс: «ФІФА заўсёды супраць Уругвая»

3 снежня 2022, 14:08

Форвард зборнай Уругвая Луіс Суарэс пасля перамогі над Ганай (2:0) на ЧС-2022 заявіў, што ФІФА заўсёды супраць яго каманды.

«Пенальці, прызначаны ў моманце з Хіменесам у гульні з Партугаліяй, нашкодзіў нам, паколькі паўплываў фактар розніцы прапушчаных мячоў. Тое ж самае можна сказаць пра момант з Нуньесам, але ў адваротны бок.

ФІФА і судзейскі камітэт павінны растлумачыцца адносна таго, на чым грунтуюцца іх рашэнні прызначаць неверагодныя пенальці. Нам жа не паставілі два пенальці ў матчы з Ганай. Зрэшты, гэта не апраўданне.

Пасля гульні я хацеў убачыць сваіх дзяцей, аднак прадстаўнікі ФІФА адмовілі мне. Хаця да футбаліста зборнай Францыі дзеці прыйшлі на лаву запасных.

Падаецца, што Уругваю трэба больш уплыву. ФІФА заўсёды супраць Уругвая», – сказаў Суарэс.

Зборная Уругвая не выйшла з групы на ЧС-2022 і не згуляе ў плэй-оф.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com