Усе навіны

Ды Марыя прапусціць матч з Аўстраліяй з-за траўмы

3 снежня 2022, 16:43

Вінгер зборнай Аргенціны Анхель Ды Марыя не згуляе ў матчы 1/8 фіналу ЧС-2022 з Аўстраліяй з-за траўмы.

Па дадзеных журналіста Гастона Эдула, галоўны трэнер Ліянель Скалані не збіраецца выпускаць замест Ды Марыі чацвёртага гульца ў сярэдзіну поля (напрыклад, Леандра Парэдэса).

На трэніроўках праходзілі варыянты з выкарыстаннем у атацы Анхеля Карэа і Алехандра Гомеса. Акрамя таго, трэнер можа выкарыстоўваць і Паўла Дыбалу.

Матч Аргенціна – Аўстралія пачнецца ў 22:00.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com