Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Для мяне як для карэннага барысаўчаніна найважнейшае працаваць на «Барысаў-Арэне»

3 снежня 2022, 18:35

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі падзяліўся меркаваннем аб сезоне, па выніках якога барысаўчане фінішавалі трэцімі.

– Для мяне як для карэннага барысаўчаніна найважнейшае працаваць на гэтай арэне, А галоўнае ў камандзе - гэта футбалісты. А галоўнае для каманды – гэта вы (заўзятары – Tribuna.com).

У наступным годзе зробім усё, што ад нас залежыць, каб парадаваць вас. Абяцаю, прыкладзём максімум намаганняў для гэтага. Пакуль мы адзіныя – мы непераможныя! Наперад, Барысаў!, – сказаў Альшэўскі.