Усе навіны

Паўлаў пра «Віцебск»: «Як амбіцыйнаму чалавеку хочацца паспрабаваць сябе ў ролі трэнера самастойна»

3 снежня 2022, 19:33

Галоўны трэнер «Віцебскy» Аляксандр Паўлаў распавёў, чаму ўзначаліў каманду, якая па выніках сезона-2022 вылецела ў Д2.

Раней спецыяліст працаваў у трэнерскім штабе «Энергетыка-БДУ».

– Лічу, што за час, праведзены ў «Энергетыку-БДУ», мяне крыху ссунулі ў паняцці, што такое трэнер. Як амбіцыйнаму чалавеку хочацца паспрабаваць сябе ў гэтай ролі самастойна. Дзякуючы збегу акалічнасцяў і пэўным людзям узнік варыянт з «Віцебскам», я магу працягнуць працу ў гэтай камандзе і прыносіць ёй карысць, – сказаў Паўлаў.