Усе навіны

Нідэрланды і Аргенціна 9 снежня згуляюць у чвэрцьфінале ЧС-2022

4 снежня 2022, 00:13

Вызначылася першая чвэрцьфінальная пара чэмпіянату свету-2022 у Катары.

9 снежня за выхад у паўфінал згуляюць зборныя Нідэрландаў і Аргенціны.

Нідэрландцы на першай стадыі плэй-оф перамаглі ЗША (3:1), а аргенцінцы адолелі Аўстралію (2:1).

Гульня пачнецца ў 22:00. На ЧС-2014 каманды сустракаліся ў матчы за выхад у фінал, тады Нідэрланды саступілі ў серыі пенальці.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com