Усе навіны
Photo

Ван Гал пацалаваў Думфрыса на прэс-канферэнцыі пасля матча з ЗША

4 снежня 2022, 00:18

Галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал пацалаваў абаронцу каманды Дэнзела Думфрыса на прэс-канферэнцыі пасля матчу са ЗША (3:1) у 1/8 фіналу ЧС-2022.

У гэтай гульні фулбек вызначыўся голам і двума асістамі.

«Учора я падарыў яму пацалунак, а цяпер збіраюся зрабіць гэта яшчэ раз, каб усе ўбачылі», – сказаў ван Гал журналістам.

9 снежня Нідэрланды згуляюць у чвэрцьфінале супраць Аргенціны.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com