Усе навіны

Аргенціна чацвёрты раз выйшла ў 1/4 фіналу ЧС за апошнія 5 розыгрышаў

4 снежня 2022, 09:14

9 снежня зборная Аргенціны згуляе з Нідэрландамі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету-2022.

Сваю пуцёўку ў гэтую стадыю падапечныя Ліянеля Скалоні атрымалі пасля перамогі над Аўстраліяй (2:1).

Аргенціна чацвёрты раз выступіць у 1/4 за апошнія 5 розыгрышаў турніру. Выключэннем стаў толькі ЧС-2018, калі каманда саступіла Францыі ў 1/8-й.

У 2014 годзе аргенцінцы дайшлі да фіналу, а ў 2006-м і 2010-м выляталі менавіта ў чвэрцьфінале.