Усе навіны

Месі забіў 9-ы гол на чэмпіянатах свету – апярэдзіў Марадону

4 снежня 2022, 10:15

Нападаючы зборнай Аргенціны Ліянель Месі вызначыўся мячом у вароты Аўстраліі (2:1) на ЧС-2022.

Гэта яго 9-ы гол на чэмпіянатах свету. Па гэтым паказчыку ён абышоў былых гульцоў зборнай Аргенціны Дыега Марадону і Гільерма Стабіле. Рэкардсмен сярод аргенцінцаў – Габрыэль Батыстута з 10 мячамі.

Крыштыяну Раналду мае 8 галоў на чэмпіянатах свету. Партугалія згуляе супраць Швейцарыі 6 снежня.