Усе навіны

Месі і Марадона стварылі больш за ўсіх галявых момантаў на чэмпіянатах свету з 1966 года

4 снежня 2022, 12:54

Капітан зборнай Аргенціны Ліянель Месі правёў поўны матч 1/8 фіналу ЧС-2022 супраць Аўстраліі (2:1).

35-гадовы футбаліст стварыў на чэмпіянатах свету 67 галявых момантаў і зраўняўся па гэтым паказчыку з Дыега Марадонай.

З 1966 ні ў аднаго гульца няма больш.

Дададзім, што Месі забіў у вароты Аўстраліі і апярэдзіў Марадону па галах на чэмпіянатах свету. Дыега мае лепшую статыстыку па сістэме гол+пас – 16 супраць 15 у Ліянеля.