Усе навіны

У «Ювентуса» няма даўгоў перад Раналду

4 снежня 2022, 19:19

Генеральны дырэктар «Ювентуса» Маўрыцыа Аррывабене заявіў, што ў клуба няма ніякіх даўгоў перад Крышціяну Раналду.

«Наколькі мне вядома, у нас няма даўгоў перад Раналду» – сказаў Аррывабене.

Таксама гендырэктара Ювентуса папрасілі пракаментаваць перахоплены тэлефонны званок улетку 2021 года, калі Аррывабене казаў, што ў клуба ёсць даўгі перад партугальцам за перыяд пандэміі.

«Напэўна, гаворка ішла аб зарплаце, прыпыненай падчас пандэміі і выплачанай потым», – распавёў Аррывабене.

Раналду выступаў за «Юве» з 2018 па 2021 год.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com