Усе навіны

Шкурын – найлепшы футбаліст Беларусі ў 2022 годзе на думку чытачоў Tribuna.com

4 снежня 2022, 20:49
8

Падведзены вынікі галасавання сярод чытачоў Tribuna.com аб тым, каго яны лічаць найлепшым футбалістам Беларусі ў 2022 годзе.

Пераможцам стаў Ілля Шкурын, які выступае на дадзены момант за ізраільскі «Макабі» з Пэтах-Тыква (Д2). У галасаванні ён набраў 33%. У гэтым сезоне першай лігі Шкурын згуляў 6 матчаў, у якіх вызначыўся 7 галамі.

Другім па папулярнасці адказам было «супраць усіх» – 25%.

Вынікі галасавання:

1. Ілля Шкурын – 33%

2. СУПРАЦЬ УСІХ – 25%

3. Станіслаў Драгун – 11%

4. Філіп Вайцяховіч – 10%

5. Уладзімір Хвашчынскі – 7%

6. Мікалай Золатаў – 5%

7. НЕХТА ІНШЫ – 4%

8. Віталь Лісаковіч і Андрэй Кудравец – 2%

9. Яўген Яблонскі – 1%

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

Паказаць яшчэ 8