Усе навіны

Сербскія фанаты на матчы супраць Швейцарыі заклікалі забіваць албанцаў, а пасля гульні напалі на албанскага балельшчыка

4 снежня 2022, 23:41
1

Заўзятары зборнай Сербіі скандавалі фашысцкія лозунгі падчас матча 3-га тура ЧС-2022 супраць Швейцарыі.

Заўзятар Хасан Ррахмані прыбыў на гульню з албанскім сцягам, аднак на ўваходзе сцюарды канфіскавалі ў яго нацыянальны сімвал. Пры гэтым сербскія фанаты, якія ўзялі з сабой фашысцкую сімволіку, былі дапушчаны на арэну разам са сваімі атрыбутамі.

Хасан таксама расказаў, што сербы паводзілі сябе неадэкватна і агрэсіўна, скандуючы заклікі да забойства албанцаў і дэманструючы свае фашысцкія сімвалы.

«Я быў абсалютна шакаваны, убачыўшы такую колькасць фашысцкіх лозунгаў, футболак і сцягоў. Сербы спявалі самыя гідкія расісцкія крычалкі.

Пасля матчу, калі я забраў свой канфіскаваны сцяг Албаніі, на мяне накінуліся сем ці восем сербаў, яны штурхалі мяне і казалі: «Ідзі на ###, сіптар (зневажальная мянушка албанцаў – заўв. Tribuna.com)». Я паспрабаваў сысці, але сем ці восем здаравякоў пераследвалі мяне.

У рэшце рэшт, я пабег у бок паліцыянтаў, але яны нічога не рабілі. Усё, што здарылася ў той вечар, было вельмі страшным», – сказаў Ррахмані.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com