Усе навіны

Роберт Левандоўскі: «Не баюся наконт сваёй фізічнай гатоўнасці на ЧС-2026»

5 снежня 2022, 13:18

Нападаючы зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі адказаў на пытанне, ці разлічвае згуляць на ЧС-2026, калі яму будзе амаль 38 гадоў.

«Не баюся наконт сваёй фізічнай гатоўнасці.

Ёсць шмат іншых рэчаў, якія могуць паўплываць. Усё, што датычыцца гульні, вашае жаданне, вашае адчуванне шчасця. Ёсць шмат рэчаў, якія, разам узятыя, могуць вырашыць, згуляеш ты яшчэ калі-небудзь на ЧС ці не», – сказаў Левандоўскі.